Конкурс "Таланты Полесья"

02.04.2018

    Тэатр – лепшая школа жыцця і наглядная інфармацыя пра свет і мастацтва. Таму вельмі важна прыцягваць да гэтага дзіўнага мастацтва падлеткаў. У рэгіянальным конкурсе “Таленты Палесся” прынялі ўдзел вучні Х - ХІ класаў у намінацыі “Тэатральны жанр” з інсцэніраваннем урыўка з п’есы В.Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”.

   Падрыхтоўка была працяглай – выбар твора, падрыхтоўка рэквізіта, рэпетыцыі… І вось настаў дзень, усё знаёма да дробязей, засталося толькі не схібіць, не хваляцца. Падлеткі выкарысталі ўсе рэсурсы свайго арганізма, рэалізавалі сябе поўна і атрымалі ад выкання роляў асалоду. Прагледзеўшы ўсе пастаноўкі, журы агучыла вынікі: другое месца занялі вучні нашай школы з інсцэніроўкай “Пінская шляхта”. Хочацца верыць, што нашы вучні даб’юцца поспеху ў жыцці і будуць цягнуцца да каштоўнасных арыенціраў.

А.І.Банцэвіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры