Добры дзень, доктар!

21.12.2017

    Усе бацькі мараць, каб іх дзеці былі здаровымі, фізічна моцнымі, разумнымі і правільна развіваліся. Для гэтага з самага ранняга дзяцінства неабходна выхоўваць карысныя звычкі, якія дапамагаюць клапаціцца аб асабістым здароўі. Галоўная задача бацькоў і настаўнікаў: выхоўваць у дзяцей патрэбу ў здаровым ладзе жыцця.

      Так, 21 снежня вучні IV класа адправіліся на экскурсію ва ўчастковую Бабрыкоўскую бальніцу. Вельмі хацелася хутчэй зайсці на месца, асабліва тым, хто марыць у будучым стаць доктарам, выратоўваць людзей і проста рабіць дабро, бо гэта прафесія сама за сябе гаворыць. Шмат цікавага даведаліся дзеці аб прафесіі доктар, якая яна цікавая і добрая. Таксама даведаліся аб сваім здароўі: як арганізм перарабляе ежу, як правільна харчавацца, што трэба займацца спортам, каб быць здаровым, выконваць рэжым дня, загартоўвацца і выконваць правілы асабістай гігіены.

    Вучні зразумелі, што здароўе - галоўная каштоўнасць чалавечага жыцця.

А.М.Крывецкая, настаўнік пачатковых класаў