Магчымасці факультатыўных заняткаў у рабоце з высокаматываванымі вучнямі

12.12.2017

   У сучасных умовах настаўнік павінен творча падыходзіць да сваёй працы, шукаць новыя рэзервы і магчымасці для павышэння эфектыўнасці навучання, аналізаваць атрыманыя вынікі. 11 снежня настаўнікі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у педагагічнай майстэрні “Магчымасці факультатыўных заняткаў у рабоце з высокаматываванымі вучнямі”.

    Сідарэвіч Наталля Аляксандраўна, настаўнік біялогіі, расказала аб сучасным факультатыўным занятаку як сродак падрыхтоўкі да рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі. Наталля Аляксандраўна адзначыла, што ў век інфармацыі і новых тэхналогій складана зацікавіць вучняў біялогіяй, тым больш у канкурэнцыі з другімі прадметамі. Настаўніку прыходзіцца прыкладваць вялікія намаганні для таго, каб матываваць высокаматываваных вучняў да вывучэння біялогіі па-за рамкамі школьнай праграмы. Намаганні настаўніка заключаюцца ў тым, каб упэўніць вучня, што ён здольны на вельмі нялёгкую працу быць удзельнікам алімпіяднага руху, які патрабуе абмежаванасці ў нейкіх другіх яго інтарэсах, шмат працаваць. Настроіць яго не толькі на штодзённую работу з настаўнікам, але і навучыць працаваць самастойна. А яшчэ трэба працаваць з сям’ёй, бо, калі сям’я не зацікаўлена ў выбары дзіцяці, то ніякага поспеху не будзе.

   Таццяна Рыгораўна Курыльчык, настаўнік рускай мовы і літаратуры, расказала аб рабоце з высокаматываванымі вучнямі па рускай мове сродкамі факультатыўных заняткаў. Прааналізавала вынікі ўдзел вучняў у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры. Факультатывы – гэта адна з форм работы педагогаў па фарміраванню пазнавальнай кампетэнцыі школьнікаў.

 Ала Мікалаеўна Крывецкая, настаўнік пачатковых класаў, рассказала аб разіваючай накіраванасці факультатыўных заняткаў: інтэнсіфікацыя магчымасцей, прадуктыўнасць дзейнасці. Удзельнікі педагагічнай майстэрні адзначылі, што самае галоўнае – каб факультатыўныя заняткі былі цікавымі. Добра вядома, што займальнасць выкладання дапамагае раскрыццю зместу цяжкіх навуковых паняццяў і праблем, ідэй і метадаў навукі, развівае логіку і прыёмы творчай дзейнасці.

Н.М.Курыльчык, намеснік дырэктара