Адпачынак у Ірландыі

05.08.2017

  Ірландыя – краіна з прыгожым ландшафтам, добразычлівым народам і вялікай разнастайнасцю месцаў для захапляючых экскурсій. Менавіта там давялося адпачываць гэтым летам з групай дзяцей Пінскага раёна вучням чацвёртага класа нашай школы  Канановічу Максіму, Куляшу Кірылу, Міхалевіч Анастасіі і Сідарэвіч Вікторыі.

 

   На працягу цэлага месяца яны знаёміліся з мясцовымі традыцыямі, наведвалі цікавыя мерапрыемствы, ездзілі на экскурсіі. Незабываемым стала падарожжа па старажытнаму Дублінскаму заапарку, дзе жыве вялікая колькасць жывёл з усяго свету. Уразіў дзяцей і адпачынак на моры. Чатыры дні яны плавалі, загаралі, гулялі ў разнастайныя гульні на вадзе, збіралі ракавіны.

Незвычайна і цікава прайшло мерапрыемства “Bru Boru”. Нашы дзяўчынкі і хлопчыкі апраналіся ў нацыянальныя касцюмы і спявалі беларускія песні для гасцей з Ірландыі.

  Вярнуліся дзеці з адпачынку не толькі з вялікай колькасцю ўражанняў, а і з разнастайнымі падарункамі і сувенірамі на памяць. Удзячны Міжнароднаму дабрачыннаму грамадскаму аб'яднанню  "Сябры дзяцей Чарнобыля" за арганізаваны адпачынак для дзяцей.

Сідарэвіч Н.А., законны прадстаўнік