Бабрыкоўская краса

28.10.2019

     Сёлетні год – Год малой радзімы, што вельмі важна для нашай сучаснасці, напоўненай мабільнасцю, мітуснёй. І тут самі сабою ўзгадваюцца словы з кнігі “Свята для сэрца” Анатоля Бензярука: “Адшукаць малую радзіму лёгка. Трэба толькі адчыніць дзверы, выйсці на вуліцу. Усё, што ўбачыш навокал, – гэта яна, твая малая радзіма. Твая рэчка. Тваё поле. І твой лёс. Твая школа. Твая першая настаўніца… І яшчэ шмат, шмат чаго”.

    У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы, на працягу 2019/2020 навучальнага года ва ўстанове адукацыі будзе праходзіць Фестываль талентаў.

     Першы конкурс у рамках Фестывалю талентаў прайшой у верасні і быў прысвечаны мясцінам дзяцінства. Вучні праз відэа прадставілі “візіткі Малой радзімы”, расказалі аб гісторыі, культуры, людзях сваёй малой радзімы.

 

   26 кастрычніка вучні прынялі ўдзел у конкурсе “Бабрыкоўская краса”. Конкурс прадстаўляў сабою выступленне аднаго ўдзельніка ў адным з відаў і жанраў мастацтва ў нацыянальным стылі: вакал, танец, мастацкае слова, арыгінальны жанр, гульня на музычных інструментах. Журы конкурса адзначыла высокі ўзровень выступлення вучаніцы VI класа Міхалевіч Міланы, якая расказала байку “Рэпрадуктар” і вучаніц VII класа, якія праспявалі калыханку, за што і атрымалі максімальную колькасць балаў, сталі сапраўднай Бабрыкоўскай красой.

Н.М.Курыльчык, класны кіраўнік