Пасяджэнне ШВМА класных кіраўнікоў

10.01.2020

Год малой радзімы: накірункі і формы выхаваўчай работы

 

Шануй чужое аж да пакланення,

Сваё любі да самазабыцця.

         Што такое малая радзіма? У лёсе кожнага чалавека яна шматаблічная. Для многіх з нас — гэта вёска, пасёлак ці аграгарадок, дзе першым словам навучыла маці, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, дзе зрабіў свае крокі ў самастойнае жыццё. Малая радзіма — гэта кавалачак дзікай прыроды, які радаваў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою, той куточак, куды заўсёды хочацца вяртацца, для якога хочацца зрабіць шэраг карысных спраў.

      Вельмі важнай выхаваўчай задачай для Беларусі ў сучаснай адукацыі з’яўляецца выхаванне ў дзяцей патрыятызму і грамадзянскасці, лепшых маральных якасцей. І гэта нармальная з’ява: любая дзяржава ў першую чаргу павінна клапаціцца пра такі накірунак выхавання, таму што любой дзяржаве патрэбныя адданыя ёй людзі, якія не толькі любяць той край, дзе нарадзіліся і жывуць, але і стараюцца зрабіць жыццѐ ў ім яшчэ лепшым, больш упарадкаваным і шчаслівым, і не горшым, чым у суседзяў.

         Перад маладым, несфарміраваным яшчэ чалавекам паўстае пытанне: а для чаго мы жывём, дзе нашыя карані, што нас чакае ў будучыні? У пэўнай меры адказ на гэтае пытанне даў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч: ―У падзеях мінулага – нашы карані. А дрэва без карэння не можа ні існаваць, ні тым больш – прыносіць плады. Вось чаму выхаванне нацыянальнай самасвядомасці патрэбна пачынаць з вывучэння сваёй малой радзімы, будзь то вёска, пасёлак ці горад. Каб вучні адчулі, што і іх родная зямля поўніцца талентамі, параджае герояў; што і тут стваралася гісторыя народа і краіны.

    9 студзеня 2020 года класныя кіраўнікі І – ХІ класаў прынялі ўдзел у пасяджэнні школьнага вучэбна – метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў па тэме “Год малой радзімы: накірункі і формы выхаваўчай работы”. Пасяджэнне прайшло ў форме метадычнай лабараторыі. У час пасяджэння былі абмеркаваны пытанні: “Актуальныя аспекты выхавання грамадзянскасці і патрыятызму ў працэсе фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі вучня” (кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў Н.М.Курыльчык), “Адукацыйны патэнцыял школьнага краязнаўства – спалучэнне тэорыі і практыкі” (педагог – арганізатар Г.К.Завадская, педагог дадатковай адукацыі Р.В.Кароль), “Выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу класных гадзін для фарміравання ў вучняў пачуцця гонару і павагі да сваёй малой радзімы” (класны кіраўнік ХІ класа А.З.Ільючык).

       Такiм чынам, каб пераадолець сацыяльную абыякавасць, выхаваць у школьнiкаў патрыятызм, любоў да Радзiмы, грамадзянскую адказнасць за дзяржаву, каб вырасцiць грамадзян, якiя неабыякавыя да лёсу свайго народа, нам, класным кіраўнікам, па-першае, трэба памятаць пра неабходнасць i першачарговую важнасць арганiзацыi грамадзянска-патрыятычнага выхавання; па-другое, стварыць канкрэтныя ўмовы, пры якiх яно будзе магчыма.

Кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў                          

Н.М.Курыльчык