Якога колеру музыка?

10.02.2020

З мэтай павышэння цікавасці вучняў да вучэбнага прадмета “Музыка”, у перыяд з 3 па 7 лютага ва ўстанове адукацыі праходзіў прадметны тыдзень у форме музычнага серпанціна “Якога колеру музыка?”.

   3 лютага вучні ІІІ класа прынялі ўдзел у конкурсу “Чароўны мікрафон”. Конкурс складаўся з наступных намінацый: “Я на сцэне”, “Калыханка”, “Танцы”. У выніку перамогу атрымала вучаніца ІІІ класа Завацкая Ганна.

   У конкурсе малюнкаў “Якога колеру музыка”, прынялі ўдзел вучні ІІ класа (настаўнік Хоміч Л.У.). У час конкурса вучні адказвалі на “кветкавыя” пытанні,  адгадвалі музычныя загадкі, знаходзілі ноты. У выніку перамагла Кахновіч Таццяна, якая была ўзнагароджана сувенірам.

   З мэтай пашырэння ведаў вучняў аб музычных гуках і мелодыях, вучні IV класа ўдзельнічалі ў конкурсе “Музычная палітра”. У час творчай майстэрні вучні прымалі ўдзел у конкурсах, чыталі вершы, гулялі.

  Закончыўся тыдзель музычным падарожжам “Вясёлка”. Дзеці падарожнічалі па станцыях “Ноткіна”, “Угадайкіна”, “Гульнявая”, “Спартыўная”.

  Такім чынам, мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках прадметнага тыдня, спрыялі развіццю пазнавальнага інтарэса да ўрокаў музыкі, выхаванню эстэтычнага густу.

А.П.Вабішчэвіч, настаўнік пачатковых класаў