Няхай красуе вёсачка мая!

01.04.2020

    З 28 сакавіка па 4 красавіка стартавала ў нашай краіне дабрачынная акцыя “Тыдзень лесу”, арганізаваная Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Да  акцыі далучыліся і самыя актыўныя вучні нашай установы адукацыі. На месцы разбуранага прыпыначнага пункта гэтай вясной зазелянее бярозавая алея.

    З душой і любоўю да сваёй малой радзімы вучнямі было высаджана 20 маладых дрэўцаў, якія з цягам часу ўпрыгожаць пустыр. Сідарэвіч Дзмітрый (9 клас), Валах Вадзім, Лабандзіеўская Лізавета, Хоміч Валерыя (8 клас), Кулеш Кірыл і Кахновіч Дзяніс (7 клас) унеслі свой невялікі ўклад у азеляненне  роднай вёскі,. Магчыма, праз неакалькі гадоў яны будуць з гонарам паказваць свае дрэвы сябрам і знаёмым. А пакуль патрэбны забяспечыць добрасумленны догляд за маладымі прыгажунямі, каб такая важная справа не стала дарэмнай.

                                                       Н.А.Сідарэвіч, настаўнік біялогіі