Карысныя і шкодныя звычкі ў нашым жыцці

01.04.2020

   Сучаснае грамадства ўвесь час шукае шляхі ўдасканалення чалавека, пазбаўлення ад звычак, якія шкодзяць нашаму здароўю і замінаюць павышэнню культуры. Таму 1 красавіка дзеці з атрада “Праменьчыкі” паспрабавалі разабрацца, якія звычкі шкодныя, а якія карысныя, вучыліся рабіць здаровы выбар.

  Вучні разбіраліся з паняццем “карысныя” і “шкодныя” звычкі, прынялі ўдзел у практыкуме “Вучымся быць здаровымі”, праглядзелі мультфільм “Простыя правілы бяспекі”.

     На працягу дня выхавальнікамі былі распрацаваны правілы пазбаўлення ад шкодных звычак і рэкамендаваны шляхі пазбаўлення ад іх. Найбольш актыўнымі пры правядзенні мерапрыемстваў былі Разжалавец Ульяна, Кавалевіч Ірына, Жалезная Аляксандра, Кулеш Дзіяна, Кахновіч Матвей.

 

У другой палове дня выхавальнікі здейснілі віртуальнае падарожжа пад назвай “Пра Беларусь і беларусаў”. Яны “праехалі” па аўтатрасе  М1 Брэст – Мінск – граніца Расіі і былі прыемна ўраджаны станам самой аўтатрасы, яе афармленнем, прылягаючай тэрыторыяй і знешнім выглядам будынкаў, ферм, ветракоў і інш….

М.І.Хоміч, выхавацель