Будучае Радзімы будаваць маладым

22.05.2020

         Моладзь – гэта важная і неад’емная частка грамадства і дзяржавы. «За маладняком – будучыня», – так гаворыць старэйшае пакаленне. І сапраўды, дзякуючы ініцыятыўнасці і мэтанакіраванасці моладзі краіна дасягае высокага ўзроўню развіцця ў розных напрамках. Менавіта таму ў Беларусі вялікая ўвага надаецца маладзёжнай палітыцы, якая накіравана на пастаянную падтрымку маладых грамадзян краіны, і дзякуючы якой яны маюць магчымасць самарэалізоўвацца.

         21 мая прайшоў адзіны дзень інфармавання навучэнцаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Будучае Радзімы будаваць маладым» (маладзёжная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь, маладзёжна рух). Вучні VIII класа пераканаліся яшчэ раз у тым, што сёння ў нашай краіне дзейнічаюць маладзежныя грамадскія аб’яднанні, ініцыятыўныя групы. Маладыя актывісты прымаюць удзел у грамадскім, палітычным жыцці краіны. У краіне праходзяць розныя маладзежныя і дзіцячыя фестывалі, конкурсы, алімпіяды, агляды, акцыі, спартыўныя святы, дні здароўя. Навучэнцы даведаліся  пра БРСМ, БРПА і многія іншыя арганізацыі. Адной з такіх з’яўляецца Палата моладзі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Яе галоўныя мэты – павышэнне актыўнасці моладзі, папулярызацыя сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання, атрыманне ведаў у напрамку палітыкі, пашырэнне кругагляду  маладых людзей, фарміраванне актыўнай жыццевай пазіцыі.

         Дадзенае мерапрыемства заклікае не баяцца цяжкасцяў, сябраваць са спортам, пакараць нязведаныя вяршыні і імкнуцца да дасканаласці!

 

Н.А.Сідарэвіч, класны кіраўнік