Наша Беларусь

05.09.2020

   У кожнага з нас ёсць свая малая Радзіма – дом, тата з мамай, дзядуля з бабуляй, сябры, але ва ўсіх нас ёсць вялікая Радзіма, якая носіць светлае назву Белая Русь. Белая — значыць чыстая, вольная.

   З мэтай пашырэння ведаў вучняў пра славутыя мясціны Беларусі, установы горада-героя Мінска 5 верасня вучні прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Наша Беларусь”.

    Як дрэва не можа жыць без каранёў, так і народ не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры, сваіх сімвалаў памяці. У час падарожжа вучні даведаліся пра абрады і звычаі беларусаў. На прыпынку “Родная мова” успомнілі пра выдатных людзей, якіх нарадзіла беларуская зямля. У час падарожжа на прыпынку “Гісторычны” успомнілі пра сімвал беларусі – бусел, пра суровы час вайны, адказалі на пытанні віктарыны.

    На мерапрыемстве панавала сяброўская атмасфера ўзаемаразумення і зацікаўленасці асобы кожнага.

 Вы шануйце свой край, родны край, беларусы! Беражыце лясы, каб зямля не хварэла, Каб цвілі верасы, каб Айчына квітнела!

 В.Ф.Кавальчук, настаўнік пачатковых класаў