Мая любімая Беларусь!

05.09.2020

З чаго пачынаецца Радзіма? Мы гаворым: “Мая Радзіма -Беларусь”. Але для кожнага чалавека слова Радзіма перш за ўсё асацыіруецца з месцам, дзе ён нарадзіўся, бацькавай хатай, рукамі і ўсмешкай маці. Заплюшчыце вочы і паспрабуйце ўявіць сябе ў родным, мілым сэрцу куточку сваёй вёскі. Мы вельмі люблім сваю краіну, ганарымся тым, што мы – беларусы. Хоць Беларусь і не вельмі вялікая, але ж яна, як маці, заўсёды застаецца побач з табою на працягу ўсяго жыцця. Таму, менавіта, на гэту тэму ў нашай школьнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, у якім удзельнічалі вучні I–IV класаў “Мая любімая Беларусь”.

 

         Дадзенае мерапрыемства спрыяла пашырэнню і ўзбагачэнню ведаў аб родным краі (Беларусі), развіццю іх пазнавальнай актыўнасці, выхаванню любові і патрыятызму да Радзімы, беражлівых адносін да прыроды роднага краю...

                                                     Н.М.Дабярчук, бібліятэкар