Арганізацыі Аб’яднаных Нацый – 75 гадоў

23.10.2020

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый - гэта міжнародная арганізацыя, створаная для падтрымання і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі, а таксама развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. ААН лічыцца ўніверсальным форумам, надзеленым унікальнай легітымнасцю, апорнай канструкцыяй міжнароднай сістэмы калектыўнай бяспекі, галоўным элементам сучаснай шматбаковай дыпламатыі. Асновы яе дзейнасці і структура распрацоўваліся ў гады другой сусветнай вайны вядучымі ўдзельнікамі антыгітлераўскай кааліцыі. Назва «Аб'яднаныя Нацыі» было ўпершыню выкарыстана ў Дэкларацыі Аб'яднаных Нацый, падпісанай 1 студзеня 1942 года.

         22 кастрычніка навучэнцы ІХ класа  на інфармацыйнай гадзіне абмеркавалі такія пытанні, як: гісторыя ўзнікнення ААН, прычыны стварэння і мэты ААН, напрамкі дзейнасці ААН, падтрыманне міру і бяспекі на планеце, развіццё добразычлівых адносін паміж краінамі, супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем, падтрыманне справядлівых дзеянняў нацый па адносінах адзін да аднаго, чалавечыя каштоўнасці, ініцыятывы Беларусі ў ААН, роля Беларусі ў ААН.. Дадзеныя пытанні з'яўляюцца актуальнымі для сучаснага грамадства, у тым ліку і падрастаючага пакалення.

                                                                           Н.А.Сідарэвіч, класны кіраўнік