Сапраўдны сябар

04.11.2020

    На сваёй жыццёвай дарозе чалавек сустракаецца з рознымі людзьмі: добрымі, бескарыснымі, мужнымі і палахлівымі. Як жа сярод такога мноства людзей знайсці сябра? На гэтае пытанне  спрабавалі знайсці адказ выхаванцы атрада “Вітамін” падчас гульнявой праграмы “Сапраўдны сябар”.

         На працягу мерапрыемства дзеці стараліся разабрацца ў тым, каго можна назваць сапраўдным сябрам.

        Дзеці ў час мерапрыемства гаварылі аб тым, што сапраўдны сябар – гэта чалавек, які заўсёды гатовы прыйсці табе на дапамогу, выручыць з любой бяды. Сябар пазнаецца яшчэ і ў радасці. Сапраўдны сябар можа шчыра парадавацца тваім поспехам, дасягненням. Ён ніколі не будзе зайздросціць, бо зайздрасць – гэта вельмі дрэнная якасць характару.

        У канцы мерапрыемства дзеці праглядзелі казку “Папялушка”, якая спрыяла выхаванню дабрыні, шчырасці. І ў той жа час паказвае, як нядобра быць злым, грубым, несправядлівым, жорсткім чалавекам.

        Нам здаецца, што сапраўдны сябар - гэта той, хто можа адкрыта паказаць на твае недахопы, дапамагчы ад іх пазбавіцца. Сапраўдных сяброў не бывае шмат. Народная мудрасць гаворыць: “Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы”. Здараецца так, што за ўсё жыццё чалавек не знаходзіць сапраўдных сяброў. Мы думаем, што вінаваты ён сам. Сябраваць трэба вучыцца з самага дзяцінства.

 

В.Ф.Кавальчук, выхавацель