Беларусь сінявокая …

24.11.2020

   Беларусь сінявокая... Так гавораць пра нашу Радзіму,  дзякуючы шматлікім азёрам, якімі славіцца наша краіна. Вялікія і зусім непрыкметныя, з гарадамі па берагах і схаваныя сярод ляснога гушчару. І кожнае – па-свойму прыгожае, авеянае легендамі і паданнямі.

   Беларусь, як рознакаляровая вясёлка, вабіць сваёй прыгажосцю, чысцінёй, утульнасцю.

 У Год малой радзімы нанава адкрыем для сябе нашу Беларусь і  сёння, 21 лістапада, паказалі сваю эрудыцыю удзельнікі турніру “Беларусь сінявокая”. Дзеці змаглі прадэманстраваць свае веды аб родным краі, аб беларускіх народных святах і абрадах, традыцыях, паданнях, замках Беларусі, паэтах і пісьменніках, раслінным і жывельным свеце, геаграфіі  роднай краіны. Турнір складаўся з пяці геймаў: “Загадкі з роднай хаткі”, “Беларускія пісьменнікі і іх творы”, “Беларуская міфалогія”, “Беларуская этнаграфія”, “Беларускі фальклор”.

        Турнір  быў напоўнены духам спаборніцтва , які падзадорваў вучняў і ствараў добры настрой. Зусім не важна, хто паказаў сябе найлепей, а важна тое, што дзеці імкнуцца як мага лепш ведаць мінулае і сучаснае сваёй роднай зямлі, з павагай адносяцца адзін да аднаго, падтрымліваюць сваіх сяброў. Мы і далей будзем нястомна вывучаць багацце сваёй краіны. Любіце нашу Радзіму, ганарыцеся ёю, каб кожны з вас годны быў сказаць: “Люблю цябе, Беларусь сінявокая!”.

Г.К. Завадская, педагог-арганізатар