У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы

25.02.2021

         2021 год абвешчаны ў нашай краіне Годам народнага адзінства.

         Чаму ён так важны для Беларусі? Для чаго нам трэба адзінства? На гэтыя і іншыя важныя пытанні сёння атрымалі адказ вучні ІХ класа ў рамках правядзення занятка  Школы Актыўнага Грамадзяніна.  

          Вучні былі азнаёмлены са зместам інфармацыйных блокаў: “Народнае адзінства-залог шчаслівай будучыні Беларусі”; “Усебеларускі народны сход-падводзім вынікі, плануем будучыню”; “Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту (Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь)”.

         Асаблівая ўвага была ўдзелена  VI Усебеларускаму народнаму сходу як асаблівай форме народаўладдзя, якая дазваляе грамадзянам краіны больш шырока ўдзельнічаць у справах дзяржавы. Нездарма Усебеларускі народны сход і падрыхтоўку да яго часта вызначаюць як “дыялог паміж уладай і народам”.

         У працэсе абмеркаваня другога блока вучням быў прадэманстраваны відэаролік, у якім адлюстраваны асаблівасці беларускай арміі, яе сіла і высокі ўзровень падрыхтоўкі ваеннаслужачых. Таксама было даведзена да ведама дзяцей і тое, што з мэтай больш актыўна знаёміць моладзь з дасягненнямі нашай краіны, плануецца стварэнне спецыяльнага тэлеграм-канала і інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурсу “Народная згода”. Плануецца праводзіць дыялогавыя пляцоўкі, лекторыі, круглыя сталы і адкрытыя дыялогі.

         Быў абмеркаваны  з навучэнцам іх удзел у такіх мерапрыемствах, як патрыятычная акцыя “Мы-разам!”, усебеларуская маладзёжная экспедыцыя “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства”, а таксама магчымасць стварэння школьнай медыастудыі.

Н.А.Сідарэвіч, класны кіраўнік