Праектуем разам “Беларусь-міні”

08.06.2021

Дзень 8 чэрвеня ў атрадзе “Чэмпіёны” прайшоў пад дэвізам “Праектуем разам”.

Пасля ранішняй гімнастыкі і сняданку дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе “Беларусь-міні”, які быў прысвечана нашай Радзіме — Беларусі. Пад час мерапрыемства дзеці паказалі наколькі добра яны ведаюць сімволіку, традыцыі і звычаі свайго краю. А таксама ўпрыгожвалі нарады беларусаў.

А яшчэ дзеці завіталі ў творчую майстэрню “Упрыгожым роднае сяло”. У ходзе мерапрыемства выхаванцы не толькі ўспомнілі сваю маленькую Радзіму, але і паспрабавалі стварыць і ўпрыгожыць макет сваёй роднай школы.

Дзень для атрада “Чэмпіёны” прайшоў не толькі цікава, але і карысна.

А.В.Расцюшэўская, выхавацель