Сям’я разам — душа на месцы

15.06.2021

Сям’я — гэта самае дарагое, што ёсць у кожнага чалавека, гэта блізкія і родныя людзі, нашы матуля і тата, бабулі і дзядулі. Менавіта ў сям’і мы вучымся любіць і паважаць адзін аднаго, а таксама клапаціцца пра нашых блізкіх. Дзень 15 чэрвеня ў атрадзе “Чэмпіёны” прайшоў пад дэвізам “Сям’я разам — душа на месцы”. Прыняўшы ўдзел у мерапрыемствах, дзеці ўспомнілі сваіх родных і блізкіх, стварылі калаж “Мая сям’я — мая радасць!”, дзе падабралі малюнкі сваёй сям’і; наведалі кніжнае кафэ “З думай пра родных”, дзе чыталі і абмяркоўвалі казкі і апавяданні пра ўзаемаадносіны ў сям’і.

А таксама не забыліся пра сваіх сяброў. Выхаванцы з задавальненнем праглядзелі мультфільмы на тэму “Дружба”. У выніку чаго вывелі для сябе новыя азначэнні гэтага цудоўнага паняцця “Дружба”.

Няхай ў вашых сем’ях пануе любоў, вернасць, узаемапавага, а сапраўдныя сябры заўсёды будуць побач.

                                                               А.В.Расцюшэўская, выхавацель