Спартыўнае свята “Па сцежцы здароўя”

16.10.2021

16 кастрычніка ў школе прайшло спартыўнае свята “Па сцежцы здароўя”. Спаборніцтвы прайшлі пад дэвізам “Мы адна вялікая каманда”. Праграма спартыўнага свята была даволі насычанай. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі, кеглямі і абручамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя, разумовыя здольнасці і навыкі. На свяце дзеці прынялі актыўны ўдзел у розных конкурсах.  Спартыўны запал і жаданне дамагчыся перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Усе стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі. Усе этапы спаборніцтваў праходзілі ў напружанай барацьбе.

  

  Удзельнічаючы ў спаборніцтвах, дзеці змаглі адчуць сябе вялікай спартыўнай адзінай камандай! Свята атрымалася захапляльным і пацешным, пакінуў масу станоўчых эмоцый і ўражанняў. На спартыўнай пляцоўцы панавалі смех, шум і весялосць.   

Удзельнічаючы ў спартыўным свяце “Па сцежцы здароўя” дзеці адчулі сябе сапраўдным калектывам! Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя і маладосці!

А.З.Ільючык, кіраўнік па фізічным выхаванні