Знатакі гісторыі

16.10.2021

   Любоў да Радзімы, пачуццё нацыянальнага гонару не ўзнікае само па сабе, яно фарміруецца паступова з дзяцінства. Разуменне Радзімы звязана з адчуваннем роднага краю, зямлі, на якой нарадзіўся і рос, з пэўнымі ўяўленнямі аб тым, што так кранае сэрца: любоў і павага да бацькоў, да сваіх блізкіх, да мілых родных мясцін. Зварот да Айчыны, да яе гістарычнага мінулага выхоўвае павагу за народ і зямлю на якой жывеш.

    16 кастрычніка ў рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня вучні прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Знатакі гісторыі”.

   Мерапрыемства  праходзіла ў выглядзе каманднага спаборніцтва, дзе кожны змог сябе праявіць: Кахновіч Таня і Ганчар Караліна выканалі песню “Беларусачка”, а Расцюшэўскі Ягор – “Беларусь–мой дом”. Дабярчук Марыя, Будзік Ягор, Сідарэвіч Анатоль дэкламавалі вершы аб родным краі, усе разам  паказалі спрыт у беларускай народнай гульні “Кубачак”.

      Вынікі гульні-віктарыны такія: каманда “Несцерка” набрала 63 балы, а каманда “Васілінка” – 59, перамагла ДРУЖБА! Усе яны любяць свой край, родную мову, песні, гульні свайго народа…

         Як прыемна слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.

 

Г.К. Завадская, педагог-арганізатар