Квэст-гульня “Святочны код малой радзімы”

18.10.2021

         Гучным звонам дзіцячых галасоў 16.10.2021 поўніўся шосты школьны дзень. Деці прыйшлі не толькі з карысцю для здароўя правесці вольны час, але і папоўніць веды пра сваю малую радзіму.

         З мэтай стварэння ўмоў для станаўлення пачуцця нацыянальнай годнасці, а таксама развіцця пазнавальнай цікавсці да гісторыі і краязнаўства з вучнямі была праведзена квэст-гульня “Святочны код малой радзімы”.

        Дзеці сабраліся ў класе, вызначылі тэму квэста-гульні, падзяліліся на каманды, якія атрымалі маршрутныя лісты з указаннем станцый для наведвання. На выкананне задання кожнай камандзе адводзілася тры хвіліны, правяралася правільнасць выканання, выстаўляліся балы. На апошняй станцыі быў расшыфраваны ключ.

         У квэсце-гульні вучні адкрылі для сябе незвычайны свет прыроды, культуры, гісторыі роднага краю, адчулі гонар за сваю малую радзіму.

         Усе ўдзельнікі атрымалі прызы і зарад добрага настрою. Наперадзе іх чакаюць новыя падарожжы, новыя адкрыцці малой радзімы.

Банцэвіч У.А., кіраўнік

па ваенна-патрыятычным выхаванні