Рэальная справа

29.01.2022

         Прадаўжаючы фестывальныя традыцыі ў шосты школьны дзень, 29 студзеня ў Бабрыкоўскай сярэдняй школе Пінскага раёне адбыўся конкурс “Рэальная справа”.  Конкурс быў прысвечаны фарміраванню экалагічнай культуры вучняў, актыўнай сацыяльна-культурнай пазіцыі ў адносінах захавання флоры і фауны.

         На конкурс вучнямі І–ХІ класаў былі прадстаўлены пейзажныя фотаздымкі жывёл і раслін нашай мясцовасці, а таксама малюнкі, дзе паказаны беражлівыя адносіны да прыроды.

        У намінацыі “Дыханне прыроды” свае работы прадставілі вучні І, V класаў. Вучні IV класа сталі сапраўднымі экалятамі, якія давалі парады прысутным па беражлівых адносінах да навакольнага асяроддзя.

 

 

         Найбольшая колькасць конкурсных работ была прадстаўлена ў намінацыі “Прыгажосць вакол нас”. Вучні   VІ класа прадставілі работу “Заход сонца”, VІІ клас–“Сустрэча з цудоўным”, VІІІ клас–“Зімовая дарога”. Работа вучняў ІХ класа “Сніцца мне вёска” была прысвечана краявідам вёскі Бобрык Пінскага раёна.

         На конкурс у намінацыі “Знікаючы від” было прадстаўлена дзве работы “Соня арэшнікавая” (ІІІ клас) і “Запаведны лес” (Х клас).

         Падводзячы вынікі конкурса дырэктар школы Коян Людміла Збышаўна адзначыла, што конкурс атрымаўся сапраўды цікавым і змястоўным, але самае галоўнае, што ў сваіх конкурсных работах вучні паказалі прыгажосць свайго роднага краю.

Н.М.Курыльчык, класны кіраўнік