Классному руководителю

План работы ШУМО классных руководителей

развернуть

План работы

школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання

класных кіраўнікоў на 2023/2024 навучальны год

 

Тэма: Бесперапынная адукацыя класных кіраўнікоў як аснова павышэння метадычнага майстэрства педагогаў.

 

Мэта: павышэнне тэарэтычнага, навукова-метадычнага ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі класных кіраўнікоў па пытаннях педагогікі, тэорыі і практыкі выхаваўчай работы.

 

1 пасяджэнне

Час правядзення: 30 жніўня 2023 года.

Месца правядзення: ДУА “Бабрыкоўская сярэдняя школа” Пінскага раёна.

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада.

Тэма: Аб асаблівасцях арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі  ў 2023/2024 навучальным годзе.

Мэта: вызначэнне прыярытэтных накірункаў класнага кіраўніка ў сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце ў 2023/2024 навучальным годзе ў адпаведнасці з асноўнымі нарматыўнымі прававымі і метадычнымі патрабаваннямі.

Навукова-метадычны блок

Ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне.

Духоўна-маральнае выхаванне вучняў.

Вучэбна-метадычны блок

Прававое выхаванне і прафілактыка супрацьпраўных паводзін вучняў.

Эканамічнае, працоўнае і прафесійнае выхаванне.

Узаемадзеянне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з сям’ёй.

Практычны блок

Выпрацоўка рэкамендацый класным кіраўнікам па прыярытэтных нікірунках сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце ў 2023/2024 навучальным годзе ў адпаведнасці з асноўнымі нарматыўнымі прававымі і метадычнымі патрабаваннямі.

 

2 пасяджэнне

Час правядзення: 2 лістапада 2023 года.

Месца правядзення: ДУА “Бабрыкоўская сярэдняя школа” Пінскага раёна.

Форма правядзення: метадычная лабараторыя.

Тэма: Свет, адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм як аснова выхавання грамадзяніна-патрыёта.

Мэта: удасканаленне формаў і метадаў фарміравання патрыятычных пачуццяў і грамадзянскай самасвядомасці вучняў.

 

Навукова-метадычны блок

Роля грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Вучэбна-метадычны блок

Кіраўнічыя аспекты арганізацыі работы ўстановы адукацыі ў накірунку ваенна-патрыятычнага і грамадзянскага выхавання.      

Сістэма работы класнага кіраўніка па фарміраванню мадэлі грамадзяніна-патрыёта.

Роля дзіцячых і маладзёжных арганізацый ў станаўленні патрыёта і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Рэалізацыя праекта “Я знаю. Пінскі раён”.

Практычны блок

Панарама класных гадзін

 

3 пасяджэнне

Час правядзення: 28 сакавіка 2024 года.

Месца правядзення: ДУА "Бабрыкоўская сярэдняя школа" Пінскага раёна.

Форма правядзення: адкрыты мікрафон.

Тэма: Кіраванне дзейнасцю па папярэджанні негатыўных праяў у адукацыйным асяроддзі.

Мэта:вызначэнне асноўных форм работы класных кіраўнікоў, накіраваных на прафілактыку супрацьпраўных паводзін вучняў і стварэнне бесканфліктнага асяроддзя ў класным калектыве.

Навукова-метадычны блок

Арганізацыйна-кіраўніцкае суправаджэнне работы ўстановы адукацыі па папярэджанні негатыўных праяў у асяроддзі непаўналетніх.

Узаемадзеянне з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх –найважнейшы аспект прафілактычнай работы класнага кіраўніка.

Актуальныя аспекты ў арганізацыі індывідуальнай прафілактычнай работы з непаўналетнімі.

Вучэбна-метадычны блок

Сучасныя формы і метады работы з вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі па прафілактыцы наркаспажывання і нарказлачынстваў у падлеткавым асяроддзі.

Супрацоўніцтва з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, прадстаўнікамі Беларускай Праваслаўнай царквы па прапагандзе каштоўнасці чалавечага жыцця.

Сучасныя падыходы да кіравання працэсам арганізацыі работы класнага кіраўніка па прафілактыцы гвалту і суіцыдальных паводзін непаўналетніх.

Практычны блок

Панарама класных гадзін

 

4 пасяджэнне

Час правядзення: 17 мая 2024 года.

Месца правядзення: ДУА “Бабрыкоўская сярэдняя школа” Пінскага раёна.

Форма правядзення: педагагічная майстэрня.

Тэма: Духоўна-маральнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення.

Мэта: павышэнне ўзроўня педагагічнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў па духоўна-маральнаму выхаванню вучняў.

Навукова-метадычны блок

Духоўна-маральныя акцэнты сучаснага выхавання.

Арганізацыя работы па духоўна-маральнаму выхаванню вучняў на праваслаўных традыцыях беларускага народа.

Вучэбна-метадычны блок

Эфектыўныя формы работы з педагогамі па забеспячэнні якасці духоўна-маральнага выхавання вучняў.

Панарама класных гадзін.

Практычны блок

Распрацоўка метадычных рэкамендацый для класных кіраўнікоў “Духоўна-маральнае выхаванне: праблемы, вопыт, перспектывы”.

 

Старшыня ШВМА класных кіраўнікоў Н.М.Курыльчык

свернуть