Бацькоўскі сход "Здаровы лад жыцця дзяцей і падлеткаў як адно з вядучых накірункаў узаемадзеяння суб’ектаў адукацыйнай сістэмы"

26.01.2019

    Здароўе – важнейшы фактар працаздольнасці і гарманічнага развіцця дзіцячага арганізма. Толькі здаровае дзіця можа паспяхова вучыцца, прадуктыўна праводзіць вольны час і ў поўнай меры быць стваральнікам уласнага лёсу. У школьны перыяд здароўе чалавека фарміруецца амаль на ўсё астатняе жыццё. Даследаванні апошніх гадоў паказваюць, што каля 30% першакласнікаў маюць розныя адхіленні ў стане здароўя, а сярод выпускнікоў школ ужо больш за 80% дзяцей нельга назваць абсалютна здаровымі. Заставацца абыякавым да гэтай праблемы немагчыма. Педагогам неабходна актыўна прапагандаваць здаровы лад жыцця сярод дзяцей і іх бацькоў.

     26 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход па тэме «Здаровый лад жыцця дзяцей і падлеткаў як адно з вядучых накірункаў узаемадзеяння суб’ектаў адукацыйнай сістэмы».

      Л.З.Коян, дырэктар школы расказала аб тым, якое важнае месца ў нашым жыцці займае здароўе. Акцэнт быў зроблены на тое, як гатуецца ежа для вучняў: работнікі сталовай вельмі клапоцяцца аб тым, каб смачна пакарміць дзяцей. Увага надзяляецца і тэрміну прыдатнасці прадуктаў і іх ужыванню, іх вітамінізацыі. А ўсё гэта, канешне, пад асаблівым кантролем.

       Н.А.Сідарэвіч, настаўнік біялогіі і хіміі, адказная за харчаванне вучняў ва ўстанове яшчэ раз напомніла бацькам, што здаровае харчаванне – шлях да выдатных ведаў. Наталля Аляксандраўна вельмі падрабязна растлумачыла пра тое, якое іменна харчаванне з'яўляецца здаровым, якіх прадуктаў трэба ўжываць больш у ежу, а якіх менш. Адным словам, яна ўпэўніла ўсіх прысутных у тым, што харчаванне дзейнічае на вучняў наступным чынам: калі дзіця правільна харчуецца, то і адчувае сябе добра, здаровым і існуе матыў да навучання.

     Аб захаванні здароўя і развіцці матывацыі да здаровага ладу жыцця ў сям'і і школе, прафілактыцы ВВІ пазнаёміў Д.С.Карпучык, загадчык Бабрыкоўскай участковай бальніцы. Дзмітрый Сяргеевіч расказаў аб разнавіднасцях вірусаў, аб прывіўках, аб тым, што хваробу лепш своечасова папярэдзіць, а не лячыць. У выступленні гучаў заклік да здаровага ладу жыцця, бо, на жаль, не ўсе бацькі разумеюць, што можна. А што нельга.

       Была закранута тэма і знешняга выгляду вучня. Аб ёй паведаміла А.М.Крывецкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. Удзялялася ўвага таму, як дзеці апранаюцца, ці прытрымліваюцца яны дзелавога стылю адзення, які можа быць і дзелавым і зручным у адзін і той жа момант. Да ўвагі бацькоў была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя «Дзелавы стыль адзення школьніка», якая была падрыхтавана на аснове рэкамендацый Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

     Немалаважным было выступленне Н.М.Курыльчык, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце аб стане медыцынскага агляду вучняў. Так як здароўю дзяцей удзяляецца вялікая ўвага, установа адукацыі заклікае бацькоў аб своечасовым медыцынскім аглядзе дзяцей, які можа засцерагчы ад сур'ёзных захворванняў, аб якіх нават не падазраваюць ні бацькі, ні дзеці. Ніна Мікалаеўна азнаёміла бацькоў з вынікамі паспяховасці вучняў за I паўгоддзе, агучыла сярэдні бал кожнага класа, назвала колькасць вучняў па класах, якія займаюцца выдатна. Бацькі, у сваю чаргу, зрабілі свой вынік. Школа можа і павінна быць месцам умацавання здароўя дзяцей. Галоўная мэта педагагічнай дзейнасці – актыўнае і свядомае далучэнне кожнага вучня да захавання і ўмацавання фізічнага, псіхічнага і духоўнага здароўя.

А.М.Крывецкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце