Хіт-парад экспанатаў “Супер-экспанат”

14.01.2019

    4 студзеня ў ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Пінскага раёна прайшоў раённы хіт-парад экспанатаў “Супер-экспанат”. Вучаніцы VI класа нашай школы Ненадавец Марына і Калесніковіч Дзіяна прадставілі даўнія ўборы вясковай хаты – ходнікі, якія тканыя і звязаныя кручком.

  Дзяўчынкі ў вершаванай форме, на беларускай мове засяродзілі ўвагу прысутных на такіх знаёмых рэчах, якія і ў цяперашні час можна яшчэ сустрэць у вясковай хаце, падкрэсліўшы, што гэтыя ўборы маюць даўнія карані:

Здзівіць, нават незнарок
І вось гэты ходнік-дыванок:
Яркі, рознакаляровы,
І праз сто гадоў – як новы!
Вабіць ходнік паласаты –
Даўні ўбор вясковай хаты:
На ходнічак Аж боязна ступіць –
Вясёлкаю нябеснай зіхаціць.
Кожнага пяшчотаю атуліць,
Сустрэне ўсіх прыветна ля дзвярэй.

  Давайце будзем разам захоўваць памяць умелых рук, настрой іх душы, працавітасць і адданасць.

Г.К.Завадская, педагог-арганізатар