Акцыя “Дзеці-дзецям”

08.01.2019

    Калядныя дні – непаўторны час. Час, калі напаўняе чаканне цуда. Асабліва гэтых цудаў чакаюць дзеці, якія трапілі ў няпростую жыццёвую сітуацыю. У апошнія гады стала добрай традыцыяй наведванне актывістамі ГА “БРСМ” і ГА “БРПА” Лагішынскі сацыяльны прыют у рамках акцыі “Дзеці -- дзецям”.

   Ад імя ўсіх вучняў ДУА “Бабрыкоўская сярэдняя школа” Пінскага раёна актывісты адрасавалі дзецям не толькі самыя шчырыя віншаванні: добра вучыцца, рабіць добрыя ўчынкі, быць добрымі і ўважлівымі да сваіх блізкіх, быць здаровымі і вясёлымі, але і ўручылі ім падарункі, часцінку асабістага цяпла, каб яны верылі ў дабро, у сябе, свае сілы, у сваю будучыню, у тое, што яны патрэбныя сваёй краіне, сваім сябрам.

Г.К.Завадская, педагог-арганізатар