Сучасная школа: праблемы маральнага выхавання вучняў

08.01.2019

У наш няпросты час праблеме маральнасці ўдзяляецца шмат увагі. Без іх немагчыма існаванне вечных і светлых ідэалаў чалавецтва — кахання, павагі, цярплівасці адно да аднаго, міласэрнасці. Маральнае выхаванне — прыярытэтная задача педагогаў, адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці ўстаноў адукацыі нашай краіны. Як правіла, кожнае папярэдняе пакаленне безумоўна асуджае моладзь за “падзенне нораваў”, сучасныя праблемы падрастаючага пакалення становяцца ўсё больш пагрозлівымі для грамадства ў цэлым. Таму класныя кіраўнікі нашай установы адукацыі сумесна з класнымі кіраўнікамі ДУА “Лагішынская сярэдняя школа” Пінскага раёна прынялі ўдзел у сумесным пасяджэнні школьнага вучэбна – метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў і абмеркавалі пытанне “Сучасная школа: праблемы маральнага выхавання вучняў”.

  Як адзначыла Н.М.Курыльчык, кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў ДУА “Бабрыкоўская сярэдняя школа” Пінскага раёна, прычыны адхіленняў у паводзінах падлетка гэтак жа ўзнікаюць як вынік нестабільнасці грамадства, змены каштоўнасных арыентацый моладзі, неспрыяльных сямейна - бытавых адносін, адсутнасці кантролю над паводзінамі дзяцей. Усё гэта падрывае ўпэўненасць дзіцяці ў сабе, яго здольнасць да самарэгуляцыі, самасцвярджэнню ў жыццёва важных сітуацыях. З’яўляецца пачуццё адзіноты і неабароненасці. Таму, арганізуючы выхаваўчую работу ў класе, неабходна выпрацаваць сістэму вызначаных правіл. Толькі праяўляючы арганізатарскія ўменні і далучаючы вучняў у разнастайную практычную дзейнасць, класны кіраўнік можа фарміраваць характар вучняў, фарміраваць у іх устойлівыя дадатныя маральныя якасці і імкненне да барацьбы супраць розных амаральных з’яў у жыцці і ў побыце. А для гэтага класны кіраўнік павінен ведаць тэхналогію арганізацыі (метады і прыёмы). С.М.Завадская, класны кіраўнік VI класа, расказала аб найбольш эфектыўных метадах і прыёмах па фарміраванні адказных паводзін у падлеткаў. У ходзе пасяджэння А.З.Ільючык, класны кіраўнік Х класа, расказала аб уплыве маральнага выхавання на фарміраванне сяброўскіх адносін у класе. І калі перад настаўнікам на ўроку стаіць мэта стварыць умовы для вучэбнай матывацыі ў працэсе навучання, то перад класным кіраўніком стаіць мэта захаваць тое, што зроблена кожным прадметнікам на сваім уроку і закладзена ў сям’і для стварэння пазнавальнага клімату ў класе.

Н.М.Курыльчык, кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў