Беларускі пагранічнік

22.12.2018

    Ужо некалькі гадоў вучні ўстановы адукацыі прымаюць самы актыўны ўдзел у дыстанцыйным конкурсе праекта “Беларускі пагранічнік”. Не стаў выключэннем і 2018 год. У 2018 годзе пяты Рэспубліканскі дыстанцыйны конкурс праекта “Беларускі пагранічны” быў прысвечаны 25-годдзю з дня ўтварэння Пінскага пагранічнага атрада. Яго арганізатарамі выступілі Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы, Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі, “Інтэрнэт-лабараторыя “Кліа” сярэдняй школы № 122 г.Мінска. Удзельнікі конкурсу – 5 вучняў Х – ХІ класаў, якія сталі пераможцамі сярод 140 удзельнікаў з усёй краіны і таму нашу ўстанову адукацыі наведаў Анатоль Ксёндзык, старшыня Пінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусі, які ўручыў пераможцам ганаровыя граматы.

   За актыўны ўдзел вучняў у пятым Рэспублікаскім конкурсе ва ўрачыстай абстаноўцы была ўручана падзяка дырэктару школы Коян Л.З. Вучні ведаюць, што пагранічнікі — гэта байцы першай лініі, “шчыт Радзімы”, што гэтая нялёгкая і адказная спецыяльнасць заўсёды прыцягвала і прыцягвае мужных, самаадданых людзей. Разам з ветэранамі органаў пагранічнай службы вучні прынялі ўдзел у круглым стале “Беларуская граніца”. У мерапрыемстве прыняў удзел і настаяцель Свята – Троіцкай царквы в.Дабраслаўка. Служба на граніцы — нялёгкая, але пачэсная і вельмі патрэбная. Кожны воін-пагранічнік гэта ведае і разумее, таму што яму даверана хадзіць па апошніх метрах роднай зямлі, а за плячыма ў яго — Радзіма. Хочацца верыць, што пасля такіх сустрэч хтосьці з вучняў звяжа будучыню з прафесій ваеннаслужачага, будзе стаяць на варце Радзімы.

Р.В.Кароль, настаўнік гісторыі