Краіна Здароўя

08.12.2018

    Здароўе - бясцэнны здабытак не толькі кожнага чалавека, але і ўсяго грамадства. Пры сустрэчах, раставаннях з блізкімі і дарагімі людзьмі, мы жадаем ім добрага і моцнага здароўя, бо гэта - асноўная ўмова і заклад паўнавартаснага і шчаслівага жыцця. Здароўе дапамагае нам выконваць нашы планы, паспяхова вырашаць асноўныя жыццёвыя задачы, пераадольваць цяжкасці. Кожнаму з нас уласціва жаданне быць моцным і здаровым, захаваць як мага даўжэй рухомасць, бадзёрасць, энергію і дасягнуць даўгалецця. Гэта галоўная каштоўнасць жыцця. Яго не купіш ні за якія грошы, яго трэба захоўваць, берагчы і паляпшаць змоладу, з першых дзён жыцця дзіцяці. Здаровы лад жыцця школьніка з'яўляецца асновай добрага самаадчування і паспяховай вучобы кожнага дзіцяці і падлетка. Здаровы лад жыцця школьніка - гэта тое, што дапаможа падрастаючаму дзіцяці не толькі на бягучым этапе, але і ў будучыні. Бо час ідзе, а звычкі захоўваюцца.

   Так у I класе было праведзена мерапрыемства на тэму "Краіна Здароўя". Навучэнцы прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве, ім былі прапанаваны гульні, віктарына, конкурсы. Мерапрыемства дзецям вельмі спадабалася, і яны засталіся ў захапленні, з кучай эмоцый.

А.К.Чмуневіч, настаўнік пачатковых класаў