Ці ведаеш ты свой край?

17.11.2018

  З чаго пачынаецца Радзіма? Мы гаворым: “Мая Радзіма - Беларусь”. Але для кожнага чалавека слова Радзіма перш за ўсё асацыіруецца з месцам, дзе ён нарадзіўся, бацькавай хатай, рукамі і ўсмешкай маці. Заплюшчыце вочы і паспрабуйце ўявіць сябе ў родным, мілым сэрцу куточку сваёй вёскі. Мы вельмі люблім сваю краіну, ганарымся тым, што мы – беларусы. Хоць Беларусь і не вельмі вялікая, але ж яна, як маці, заўсёды застаецца побач з табою на працягу ўсяго жыцця.

   І таму, мы павінны паважаць, цаніць нашу незалежную і квітнеючую краіну. Таму, менавіта, на гэту тэму ў нашай школьнай бібліятэцы праводзіўся турнір «Ці ведаеш ты свой край?”, у якім удзельнічалі вучні I - II класаў. Дадзенае мерапрыемства спрыяла пашырэнню і ўзбагачэнню ведаў аб родным краі (Беларусі), развіццю іх пазнавальнай актыўнасці, выхаванню любові і патрыятызму да Радзімы, беражлівых адносін да прыроды роднага краю...

Н.М.Дабярчук, бібліятэкар