Мой родны край

27.10.2018

   Мой родны край, дарагое сэрцу месца, дзе я ведаю кожны куст, кожнае дрэўца! Мой родны край - найпрыгажэйшы ў свеце. Тут усё мне роднае, усё зразумелае, усё звязана з маёй душой. Я тут нарадзіўся, пачаў хадзіць і гаварыць, дзівіцца навакольнаму свету і спазнаваць яго. Тут мае родныя, мая сям'я, тут гучыць родная мова. І я з радасцю адчуваю сябе гаспадаром гэтай зямлі, любуюся ёю і ганаруся. Цудоўная прырода майго краю, духмяныя густыя лясы, блакітныя азёры, шырокія палі, празрыстыя рэчкі ўражваюць ў любую пару года.

   27 кастрычніка ў нашай школьнай бібліятэцы праводзіўся конкурс малюнкаў “Мой родны край”, у якім удзельнічалі вучні I - VI класаў. Хочацца адзначыць наступных навучэнцаў: Сідарэвіч Вікторыю “Прырода і лясныя зверы”, Скарыну Вераніку “Дрэва дружбы”, Ненадавец Марыну “Прырода”, Калесніковіч Дзіану “Мая веска”, якія лепш за ўсіх справіліся з гэтым заданнем . Вельмі шмат было намалявана малюнкаў на тэму "Мой родны край". Упэўнены, што вобраз радзімы дарагі кожнаму чалавеку, але таксама ведаем, што іншага такога краю, як родная гасцінная Беларусь, у свеце няма.

Н.М.Дабярчук, бібліятэкар