Куфэрак сямейных традыцый

11.05.2017

   

       У нашай школе прайшло мерапрыемства, якое вельмі зацікавіла дзяцей, пад назвай "Куфэрак сямейных традыцый". Гэтае мерапрыемства было прысвечана раскрыццю ролі сям'і ў жыцці кожнага чалавека. Дзеці звярнулі ўвагу на значэнне слова "сям'я" ў іх жыцці, важнасць паважлівага стаўлення да сям'і і сямейных традыцый. Вучні гулялі, адгадвалі рэбусы пра ўзнікненне слова "сям'я", успаміналі прыказкі аб сям'і, пазнаёміліся з легендай аб сямейным шчасці. Кожны з удзельнікаў паведаміў пра свае сямейныя традыцыі, бо ў кожнай сям’і маюцца свае традыцыі. Гэтае мерапрыемства дазволіла дзецям задумацца пра важнасць сям'і ў іх жыцці.

А.П.Вабішчэвіч, настаўнік пачатковых класаў