Наведванне восеньскае свята “Багач” у горадзе Ганцавічы

01.10.2018

   У рамках Года малой Радзімы з мэтай адраджэння і захавання народных традыцый, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці вучні ўстановы адукацыі наведалі восеньскае свята “Багач” у горадзе Ганцавічы. Гасцінна сустрэў дзяцей Дом рамёстваў, дзе вучні сталі актыўнымі ўдзельнікамі свята, змаглі паспрабаваць свае сілы ў вырабе лялек, фігурак з гліны, развучванні народных гульняў. Падчас свята пакаштавалі стравы традыцыйнай кухні.

  Дзеці засталіся задаволеныя. Хочацца верыць, што яны стануць захавальнікамі і прадаўжальнікамі культурнай спадчыны свайго народа.

А.Банцэвіч, настаўнік беларускай мовы