Вакзал мары

17.09.2018

   15 верасня ў нашай школе прайшло мерапрыемства пад назвай "Вакзал мары". Гэтае мерапрыемства было прысвечана знаёмству з рознымі прафесіямі, якія для дзяцей яшчэ невядомыя.

   Дзеці маглі сябе адчуць у ролі кухара, узбагацілі веды аб розных стравах. Таксама навучэнцы гулялі ў розныя гульні звязаныя з прафесіямі: “Адгадай прафесію”, “Назаві як мага больш прафесій на літару…”, “Кім я мару быць?”.

  Гэтае мерапрыемства дазволіла дзецям задумацца, кім жа яны ўсё ж такі хочуць быць у будучыні.

А.К.Чмуневіч, настаўнік пачатковых класаў