Дзень беларускага пісьменства

04.09.2018

   Дакрануцца да духоўнай спадчыны Беларусі змаглі вучні Бабрыкоўскай сярэдняй школы, наведаўшы 2 верасня 2018 года Дзень беларускага пісьменства ў горадзе Іванава. Яны сталі ўдзельнікамі адкрыцця памятнага знака “Янава слова”, прысутнічалі на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміяй, наведалі кніжна-інфармацыйную, экспазіцыйную выставу. Пазнаёміліся з выставай, прысвечанай 400-годдзю першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар”, экспазіцыяй галаграм старажытнадрукаваных кніг з фондаў Нацыянальнай біблітэкі Беларусі, змаглі заслухацца “Белавежскай пушчай” у выкананні духавога аркестра.

 

Гэта свята дапамагло вучням звярнуць увагу на гістарычныя карані беларускага народа і духоўнае багацце, якое павінны захаваць і памнажаць.

А.І.Банцэвіч, настаўнік беларускай мовы