"Мне выпала шчасце тут нарадзіцца"

01.09.2018

    1 верасня – пачатак восені, цудоўнай пары, гэта Дзень ведаў. Гэта доўгачаканая свята для настаўнікаў, якія пачынаюць новы навучальны год. Гэта свята для вучняў, якія пасля летняга адпачынку зноў імкнуцца ў атмасферу ўрокаў і званкоў на перапынкі, зносін з сябрамі. Школьны званок зноў паклікаў іх у краіну новых ведаў і цікавых адкрыццяў, у якой галоўнае – навучыцца быць паспяховым у жыцці. У нашай краіне такія магчымасці ёсць. Беларусь − прыгожая і добраўпарадкаваная краіна з чыстымі ўтульнымі гарадамі і вёсачкамі, дагледжанымі сельгасугоддзямі, багатай прыродай. І нездарма першы ўрок 1 верасня быў прысвечаны тэме “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”.

  Вучні V класа прынялі ўдзел у гульні – віктарыне “Беларусь – мая Айчына”. У гульні ўдзельнічалі дзве каманды “Валошкі” і “Гаспадары”. Камандам было прапанавана прыняць удзел у такіх конкурсах, як “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”, “Мастакі слова”, “Падумай і адкажы”, “Гарады Беларусі”, “Мясцовыя прыказкі і прымаўкі” і “Беларускі танцапляс”, які вызваў шмат эмоцый і радасці.

 

 

   У ходзе гульні вучні адказвалі на пытанні, малявалі Рэспубліку Беларусь не алоўкам, а “словам”, успаміналі мясцовыя прыказкі і прымаўкі, скакалі беларускія народныя танцы “Беларуская полька” і “Трасуха”. Перамогу атрымалі ўдзельнікі каманды “Валошкі” з лікам 27:26. Дзеці – юныя грамадзяне нашай краіны. Іх абавязак цяпер – добра вучыцца, каб яны змаглі ў будучым зрабіць нашу краіну яшчэ больш прыгожай і багатай і каб кожны з іх мог горда сказаць: “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Беларусь – гэта краіна іх будучыні.

Н.М.Курыльчык, класны кіраўнік