У руху – жыццё

16.06.2018

   Сярод шматлікіх захапляльных мерапрыемстваў ў аздараўленчым лагеры “Сонейка” асаблівае месца займаюць спартыўныя-масавыя мерапрыемствы, мэта якіх папулярызацыя спорту і здаровага ладу жыцця.

   Падчас Дня здароўя дзеці пазнаёміліся са знакамітымі спартсменамі Беларусі, прынялі ўдзел у флэш-мобе “У руху – жыццё”, пазнаёміліся з навінкамі кніг пра здароўе. Але найбольш запамінальнымі і захапляльнымі сталі спаборніцтвы “Бітва цітанаў”, у якіх дзеці прадэманстравалі свае лепшыя валявыя і фізічныя якасці падчас удзелу ў эстафетах “Алімпійскія кольцы”, “Бег з перашкодамі”, “Хто далей”, “Перадача эстафетнай палачкі”, “Вядзенне мяча”. Так што да спаборніцтваў падышлі, можна сказаць, у поўным узбраенні.

   Усе ўдзельнікі каманд паказалі сваю сілу, быстрыню, а галоўнае – зарадзіліся пазітывам і атрымалі вялікую колькасць станоўчых эмоцый. Дзень здароўя прайшоў здорава!

У.А.Банцэвіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя