Дзеці за экалогію

09.06.2018

   Прырода – вялікі дом, які належыць не толькі чалавеку. І волат-зубр, і дробная мурашка, і звонкагалосы салавейка, і важны мядзведзь – усё жывое хоча жыць! Сёння наша прырода знаходзіцца ў вялікай небяспецы. Павялічваецца колькасць раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу, мялеюць рэкі, гінуць лясы. Як стаць сябрам прыроды? Як абараніць птушку, дрэва, кветку? Адказы на гэтыя пытанні паспрабавалі знайсці дзеці з атрада “Праменьчыкі” падчас пазнавальнага турніра “Любіць прыроду – значыць любіць Радзіму”.

 

  Напачатку дзеці чыталі вершы пра Беларусь, слухалі паданне пра бярозку, паспрабавалі свае сілы ў віктарыне “Беларусь мая сінявокая” і гульні “Згубіліся словы”, успомнілі правілы паводзін у прыродзе. Найбольшую цікавасць і задавальненне выклікалі гульні “Збяры букет” і “Малекула”. Цудоўны свет прыроды… Нам усім трэба пазнаваць, любіць і берагчы яе!

Г.К.Завадская, педагог – арганізатар