Фарміраванне культуры дасуга дзяцей і моладзі – адзін з важных аспектаў дзейнасці ўстановы адукацыі

28.05.2018

   У кожнага чалавека ёсць свой вольны час ад вучобы, якім ён можа распаражацца па свайму жаданню. Лішак вольнага часу ў дзяцей – праблема. І адна толькі забаўляльная занятасць не спрыяе паўнацэннаму развіццю асобы вучня, таму адной з актуальных задач, якая стаіць перад установай адукацыі, з’яўляецца фарміраванне культуры дасуга дзяцей і моладзі.

   25 мая ў рамках пасяджэння школьнага вучэбна – метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў была абмеркаванне пытанне фарміраванняікультуры дасуга дзяцей і моладзі як аднаго з важных аспектаў дзейнасці ўстановы адукацыі. Галіна Канстанцінаўна Завадская, педагог – арганізатар, расказала аб ролі шостага школьнага дня ў фарміраванні культуры дасуга дзяцей і моладзі. На формах арганізацыі культуры дасугавай дзейнасці як найважнейшага сродака прафілактыкі супрацьпраўных паводзін зрабіла акцэнт у сваім выступленні класны кіраўнік VIII клас Таццяна Рыгораўна Курыльчык.

   Дадатковая адукацыя – эфектыўная дапамога у працэсе фарміравання разнабакова развітай асобы вучня. Іна Іосіфаўна Шапран, педагог дадатковай адукацыі, правяла майстар – клас для педагогаў па арганізацыі дасуга дзяцей праз аб’яднанне па інтарэсах “Маленькія майстры”. “Няма такой праблемы, якая пры жаданні не магла б быць вырашанай”, таму неабходна пашыраць прастору, у якой дзеці могуць развіваць сваю актыўнасць, дэманстраваць тыя якасці, якія часта застаюцца незапатрабаванымі ў адукацыйным працэсе.

Н.М.Курыльчык, кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў