У госці да казкі

27.03.2018

    Казка – гэта тое золата, якое блішчыць агеньчыкам у дзіцячых вачах. Для чаго патрэбны казкі? Для чаго шукае чалавек? Можа быць, дабро і ласку? Можа быць, учарашні снег? У казцы радасць перамагае, казка вучыць нас любіць. У казцы звяры ажываюць, пачынаюць гаварыць.

    27 сакавіка вучні I – IV класаў адправіліся ў госці да казкі. У ходзе правядзення мерапрыемства праводзіліся розныя гульні: “Казачная вуліца”, у якой вучням прапанавалася адгадаць, якія казкі на гэтай вуліцы жывуць. Так як многія казачныя героі маюць складаныя імёны праводзілася гульня “Алея хуткіх адказаў”, у якой дзецям прапанавалася сказаць другую частку імя казачнага персанажа. Усё мерапрыемства праводзілася ў форме падарожжа.

     

  Дзеці пабывалі на розных станцыях, адна з якіх называлася “Вуліца танцаў”, на якой дзеці вельмі весела адпачылі і патанцавалі з любімымі казачнымі героямі. Самымі актыўнымі ў час падарожжа былі Ільючык Іван, Кавалевіч Ірына, Міхалевіч Мілана, Сокалава Галіна. Чытайце казкі, дзеці!

І.Р.Саўчанка, класны кіраўнік ІІ класа