Этыкет і казкі

06.03.2018

   Ад дзяцей часта можна пачуць такія словы: “Я маю на гэта права. Вы парушаеце мае правы. Вы не маеце права”. Ці заўсёды гэтыя словы дакладныя і справядлівыя? І аб якіх правах ідзе гаворка? Каб адказаць на гэтыя хвалюючыя пытанні, вучні IV – VIII класаў прынялі ўдзел у турніры “Прававыя лабірынты”. Камандам неабходна было адказаць на пяць пытанняў, правільна растлумачыць сітуацыі. Таксама адбылося знаёмства з рэсурсамі Дзіцячага прававога сайта, якія садзейнічае распаўсюджанню юрыдычных ведаў, адказвае на “дарослыя” пытанні, дае парады ў складаных сітуацыях. Самыя актыўныя ўдзельнікі Даберчук Мікіта, Іван Аляхновіч, Калесніковіч Дзяніс, Калесніковіч Крысціна, Дрозд Дар’я, Завацкая Аліна атрымалі падарункі. Мерапрыемства выклікала жывы інтарэс, што значыць аб значнасці і неабходнасці папулярызацыі прававых ведаў сярод вучняў.

Н.М.Дабярчук, бібліятэкар