Ведай родную мову

21.02.2018

Якія знаёмыя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае “дзе” і густое “чаго”…

    21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы вучні VI – VII класаў прынялі ўдзел у КВЗ “Ведай родную мову”. Каманды актыўна ўключыліся ў работу: расшыфроўвалі словы, спрабавалі сябе ў ролі юных паэтаў і артыстаў, пабывалі ў ролі перакладчыкаў. Пасля кожнага конкурсу журы падводзіла вынікі.

 

   Пераменна вялі лік то каманда “Слова”, та каманда “Сказ”, але перамогу атрымала каманда “Слова”. Кожная каманда засталася задаволена сваім вынікам. Хочацца верыць, што тыя вучні, якія ўдзельнічалі ў КВЗ, і надалей будуць імкнуцца да таго, каб гучала роднае слова.

А.І.Банцэвіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры