“Юны выратавальнік” – часопіс для кожнага

24.01.2018

    23 студзеня вучні IV часопіса класа адправіліся ў незвычайнае падарожжа па старонках часопіса “Юны выратавальнік”. Спачатку цікавым было даведацца пра гісторыю часопіса. Затым дзеці чыталі артыкулы часопіса, якія іх найбольш зацікавілі, адказвалі на пытанні. Кожны выказаў сваё меркаванне, як бы паступіў у розных цяжкіх жыццёвых сітуацыях, у тым ліку і пры пажары. Таксама дзецям была прапанавана да ўвагі віктарына. У канцы мерапрыемства быў адзначаны самы актыўны вучань – гэта Міхайлік Соф’я. Яна атрымала дыплом юнага выратавальніка.

   

   Дзеці зразумелі, што прафесія выратавальніка – адна з самых важных прафесій на планеце Зямля, а часопіс “Юны выратавальнік” – часопіс для кожнага.

А.М.Крывецкая, настаўнік пачатковых класаў