Пераемнасць у рабоце дзіцячага садка і школы – аснова паспяховага навучання

15.01.2018

    Пераемнасць паміж дзіцячым садам і пачатковай школай – пытанне, якое знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі. У гэтым накірунку праводзіцца сістэмная і паслядоўная работа па паляпшэнні якасці сувязей дашкольнай установы і пачатковай школы.

   15 студзеня педагогі ўстановы адукацыі і выхавацелі дзіцячага садка прынялі ўдзел у семінары “Пераемнасць у рабоце дзіцячага садка і школы – аснова паспяховага навучання”. Курыльчык Н.М., намеснік дырэктара, расказала аб асноўных накірунках пераемнасці ў рабоце дзіцячага садка і пачатковай школы. Ніна Мікалаеўна падкрэсліла, што пераемнасць сапраўды з’яўляецца асновай паспяховага навучання, так як гэта двухбаковы цэласны працэс, у якім, з аднаго боку, на дашкольнай ступені адукацыі закладваюцца асновы развіцця асобы дзіцяці і фарміруецца яго гатоўнасць да пераходу на наступную ступень адукацыі, а з другога – ажыццяўляецца актыўнае выкарыстанне і далейшае развіццѐ школай таго, што набыта выхаванцамі дзіцячага садка да паступлення ў І клас. Па словах Ніны Мікалаеўны, настаўнікі пачатковых класаў выкарыстоўваюць у рабоце як традыцыйныя, так і сучасныя тэхналогіі і методыкі, а для павышэння эфектыўнасці навучання звяртаюцца да гульнявых прыёмаў, якія прымяняюцца ў дзіцячым садку. Настаўнік пачатковых класаў Крывецкая А.М. звярнула ўвагу на тое, што ў аснове пераемнасці – прагназаванне развіцця асобы дзіцяці. Ала Мікалаеўна расказала аб гатоўнасці дзяцей да навучання ў школе, таму неабходна працаваць над стварэннем адзінага адукацыйнага асяроддзя, шукаць шляхі паспяховага фарміравання ў дзяцей сацыяльна значных кампетэнцый.

І.Р.Саўчанка, настаўнік пачатковых класаў