Дзеці маюць права

18.12.2017

   Ад таго, як пройдзе дзяцінства дзіцяці, у многім залежыць яго далейшае жыццё. Дзяцінства павінна быць шчаслівым, каб цёплыя ўспаміны аб ім пастаянна “падпітвалі” чалавека, натхняючы на добрыя ўчынкі.

 

  16 снежня ў школьнай бібліятэцы прайшоў конкурс малюнкаў “Дзеці маюць права”, у якім удзельнічалі вучні I - V класаў. Праз малюнкі дзеці расказалі аб тых правах, якія яны маюць і абгрунтавалі свае малюнкі. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі конкурса былі Сідарэвіч Вікторыя, Мялік Вераніка, Завацкая Вікторыя, Старык Андрэй, Сухаверхая Валерыя. Усе вучні атрымалі зарад станоўчых эмоцый. Вялікі ўсім дзякуй!

Н.М.Дабярчук, бібліятэкар