Роднае слова крыніцы пачатак

18.11.2017

   Слова роднае – тое, што прыйшло ад маці, матчына слова, якое чуе дзіця з першага з’яўлення на белы свет. Дзіця слухае маці і пераймае спачатку асобныя гукі, паўтарае іх бясконца, а пасля ўжо пачынае разумець састаўленыя з іх словы, вучыцца гаварыць. Што можа быць больш высакародным, чам захаваць праз ўсё жыццё першыя матчыны словы! Засвойваючы словы, а значыць, і мову, бо яна складаецца з слоў, мы нібы заводзім рухавік зразумення, спасціження новага.

     З 13 па 17 лістапада 2017 года ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Роднае слова крыніцы пачатак”, у якім прынялі ўдзел вучні І – IV класаў. Вучні І – ІІ класаў пабывалі ў гасцях у казкі, а дапамагаў ім «пшанічны каласок», у кожным зернейка ў яго было схавана заданне. У рамках акцыi «Размаўляем па-беларуску» прайшла гульня-вiктарына «Лiтарынка». Вучні адгадвалi загадкi, адказвалi на пытаннi вiктарыны, разгадвалi рэбусы i крыжаванкi. А ўзнагародай былi смачныя цукеркi i бадзёрыя апладысменты. Янка Купала і Якуб Колас… Гэтыя імёны вядомыя нам з дзяцінства. Іх творы – гэта не толькі наш нацыянальны здабытак. Гэтыя слаўныя сыны Беларусі ў сваіх творах праўдзіва адлюстроўвалі нацыянальны быт і характар беларусаў, непаўторнасць і прыгажосць прыроды нашай краіны. Менавіта пра родную прыроду, яе чароўнасць і казачнасць гаварылі вучні ІІІ класа у чацвер, 15 лістапада. 16 лістапада вучні I – IV класаў паўдзельнічалі ў літаратурным марафоне, які быў запланаваны ў рамках тыдня беларускай літаратуры. Было сфарміравана дзве каманды “Зорачкі” і “Літаратары”. Вучні з вялікім задавальненнем адправіліся ў падарожжа па станцыях: “Загадкавая”, “Чароўны круг”, “Перакладчыкі”, “Рэбусная”, “Прыказкавая”, “Чароўны цыферблат”. Цікавым было разгадваць рэбусы, у якіх былі зашыфраваны імёны і прозвішчы таленавітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, нашых славутых беларускіх песняроў. Эмоцыі перапаўнялі вучняў, калі трэба было знайсці ў зачараваным крузе, чым мага больш беларускіх слоў. Кожны маў магчымасць прачытаць любімы верш беларускага паэта. Перамогу атрымала каманда “Літаратары”. Вынікі правядзення Тыдня былі праведзены ў форме гульні «Поле цудаў”. Хочацца, каб такія мерапрыемствы праходзілі часцей, тым больш, што яны ўносяць у наша жыццё лёгкасць, цікавасць і яшчэ раз напамінаюць нам, што мы беларусы, патрыёты сваёй Радзімы.

І.Р.Саўчанка, настаўнік пачатковых класаў

А.М.Крывецкая, настаўнік пачатковых класаў