Няхай свет стане яркім

13.11.2017

     Даказана, што тытунь з’яўляецца найбольш распаўсюджаным канцэрагенам для чалавека. У тытунёвым дыме адной цыгарэты ўтрымліваецца больш за чатыры тысячы хімічных злучэнняў, у тым ліку радыеактыўныя рэчывы, яды, уключаючы нікацін, сінільную кіслату і інш. Таму, менавіта, на гэту тэму да Сусветнага дня некурэння, 11 лістапада 2017 года ў нашай школьнай бібліятэцы адбыўся конкурс малюнкаў “Няхай свет стане яркім”, у якім удзельнічалі вучні I - V класаў. Вучні з вялікай адказнасцю аднесліся да паручанай справы.

 

  Самымі актыўнымі былі Сухаверхая Аляксандра, Прыгодзіч Вераніка, Кавалевіч Ірына, Калесніковіч Даніла, якія лепш за ўсіх сравілася з гэтым заданнем і расказвалі ўсім аб асаблівасці свайго малюнка. Беражыце сваё здароўе і здароўе людзей, якія побач з вамі!

Н.М.Дабярчук, бібліятэкар