У свеце жывой прыроды

04.11.2017

   Чалавек і прырода ўзаемазвязаныя. Гэта было заўсёды. На жаль, далёка не ўсе любяць і разумеюць жывёл. Жывёлы таксама жыхары нашай вялікай краіны, можа быць, толькі трошкі больш залежныя ад нас, чым мы ад іх. Але як жа сумна было б нам без іх – хоць і маўклівых, незразумелых ўнутры, але, наадварот, ужо як бы і родных. Жывая прырода дзіўная. Жывёлы гэта таксама нейкія людзі, толькі целасклад у іх не такі як у чалавека. Жывёлы вельмі разумныя істоты. Яны так жа, як чалавек, могуць разважаць, думаць, гаварыць толькі кожны на сваёй мове.

   Так, 4 лістапада вучні II – V класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Жывёлы нашай кріны”. На пачатку мерапрыемства вучні праглядзелі відэаролік “Жывёлы Беларусі”, які спрыяў эмацыйнаму настрою вуняў, а таксама настроіў дзяцей на працу. У ходзе мерапрыемства праводзіліся розныя гульні: “Адгадай жывёлу”; “Казачныя жывёлы”; “Дапоўні слова”; “Дзікія жывёлы нашай краіны” і інш. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства былі Сідарэвіч Вікторыя, Курыльчык Дзіяна, Сухаверхая Валерыя, Ненадавец Мікіта. Жыццё чалавека нельга аддзяліць ад прыроды. Мы карыстаемся дарамі прыроды: ягадамі, грыбамі, садавінай і агароднінай. Веды аб жывой прыродзе неабходны чалавеку на працягу ўсяго яго жыцця. З мэтай паглыблення ведаў вучняў у гэтай вобласці была праведзена свая гульня “У свеце жывой прыроды”. Дзецям былі прапанаваны разнастайныя пытанні з вобласці батанікі і гісторыі. Мерапрыемства праводзілася ў школьнай бібліятэцы, таму вучні маглі карыстацца даведачнай літаратурай, што дазволіла развіваць іх практычныя навыкі работы з кнігай.

І.Р.Саўчанка, класны кіраўнік II класа

Н.А.Сідарэвіч, класны кіраўнік VI класа