На шляху да прафесіі

03.11.2017

    Кожны вучань рана ці позна сутыкаецца з праблемай выбару сваёй будучай прафесіі. Гэтая праблема аказваецца дастаткова складанай у яе вырашэнні, так як актыўная пазіцыя ў гэтым плане ў многіх яшчэ не сфарміравана. З мэтай пашырэння ведаў аб свеце прафесій і прадстаўлення магчымасці зрабіць першыя крокі ў бок выбару цікавай спецыяльнасці вучні 6 класа наведалі малочна-таварную ферму №3 у вёсцы Чамля.

   Загадчыца МТФ В.А.Барысевіч у ходзе экскурсіі расказала дзецям аб прафесіі жывёлавода, аператара машыннага даення і слесара, пазнаёміла з патрабаваннямі, якія прад’яўляюць гэтыя прафесіі і звярнула ўвагу на высакародную справу людзей, якія кормяць усю дзяржаву.

 

    У выніку дзеці набылі базавае ўяўленне аб тых прафесіях, якія на дадзены момант вельмі запатрабаваныя ў сельскай мясцовасці і маюць стабільны характар працы.

Сідарэвіч Н.А., класны кіраўнік