Што лепш: Чытанне кніг або прагляд ТV?

02.11.2017

      Чытанне кнігі ці прагляд тэлевізара? Што лепш? Тут можна і паспрачацца некаторым бацькам, бо на гэты конт у кожнага сваё меркаванне. Мульцікі – гэта вельмі добра, скажа кожны другі бацька. Бо дзіця падчас прагляду мульцяшкі атрымлівае шмат новай і карыснай інфармацыі, напрыклад, даведваецца, што такое добра і што такое дрэнна, падарожнічае па розных кутках свету, атрымлівае цікавую інфармацыю аб навакольным асяроддзі. Ды і бацькі могуць пабыць у цішыні або заняцца сваёй справай, пакуль сын ці дачка сядзяць перад телеэкранам. Але хачу нагадаць вам, дарагія мамы і таты, чаму варта абмяжоўваць прагляд тэлевізара дзеткам. Тэлевізар – гэта не заўсёды добра. У кнігі шмат пераваг перад тэлевізарам. Каго-та не адарваць ад кнігі, а хто-та цярпець не можа чытаць, але імкнуцца да атрымання новай інфармацыі. Але заўсёды памятайце, што кніга – гэта лепшы сябар. Кніга – гэта цэлая скарбніца ведаў, выдатных думак, добрых парадаў.

      Так, з мэтай выхавання любові да кніг і чытання, талерантных адносін да смакаў адзін аднаго, а таксама выяўлення што лепш: чытанне кніг або прагляд тэлевізара, 2 лістапада  адбылося выхаваўчае мерапрыемства  “Што лепш: Чытанне кніг або прагляд ТV?”. Усе вучні былі настолькі зацікаўлены такой актуальнай у наш час тэмай, што гатовы былі гаварыць пра гэта ўсім прысутнічым у школе. А што вучні ведалі пра кнігу, на данным мерапрыемствы было і выяўлена. У ходзе мерапрыемства праводзіліся розныя гульні, конкурс лепшага чытача вершаў С.Я.Маршака пра кнігі; прыказкі і прымаўкі, загадкі і шарады; былі прагледзены шмат відэаролікаў пра карысць кнігі для чалавека і шмат іншае. У канцы мерапрыемства была праведзена рэфлексія з мэтай выяўлення засваення інфармацыі навучэнцамі і праведзена гульня “Пытанне - адказ”. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі былі Завадская Аліна, Ражкова Дар’я, Кахновіч Кірыл, Міхалевіч Мілана і Куніцкі Андрэй. Любіце, шануйце, паважайце і чытайце кнігі, бо кніга – гэта люстэрка душы чалавека.

І.Р.Саўчанка, класны кіраўнік